Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 верасня 2020, 11:25

Грэчка ў Беларусі ўбрана больш як з 40 працэнтаў плошчаў

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэчка ў Беларусі ўбрана з 10,6 тыс. га, што складае 41,1 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 10 верасня, ураджайнасць грэчкі склала 13,3 ц/га, намалочана 14,2 тыс. т. Што датычыцца проса, яго ўбралі з 48,2 працэнта плошчаў (4,17 тыс. га), намалочана 8,81 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 21,1 ц/га. Яравы рапс убраны з 57,7 працэнта плошчаў (24,9 тыс. га). Усяго намалочана 811,9 тыс. т рапсу (з улікам азімага) пры сярэдняй ураджайнасці 14,9 ц/га.

У цэлым збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,123 млн га, што складае 96,8 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,6 працэнта плошчаў ад плана (338,6 тыс. га), Гродзенскай - 99,5 працэнта (321,1 тыс. га), Мінскай - 99,5 працэнта (486,8 тыс. га), Гомельскай - 98,2 працэнта (335,5 тыс. га), Магілёўскай - 92,3 працэнта (306,9 тыс. га), Віцебскай - 91,1 працэнта (334,1 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 7,957 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі амаль 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай - больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т.

Лён выцераблены на 47,5 тыс. га (99,9 працэнта ўборачнай плошчы). Абгортванне стужак лёну праведзена на 28,1 тыс. га (59,2 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 11,1 тыс. га, нарыхтавана 37,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 808,8 тыс. т сена (80,1 працэнта ад плана), 13,09 млн т сенажу (103,9 працэнта) і 3,671 млн т сіласу (19,2 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадз на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 53,6 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі