Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 мая 2025, 13:00

Грэчка ў Беларусі пасеяна больш як на 84 працэнтах плошчаў
 

Фота з архіва
Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План па сяўбе грэчкі аграрыі рэспублікі выканалі на 84,5 працэнта, сельгаскультура пасеяна на 17,6 тыс. га. Як праходзіць цяперашняя пасяўная кампанія, карэспандэнт БЕЛТА пацікавілася ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Работнікі аграпрамысловага комплексу завяршаюць сяўбу цыбулі, заданне па пасадках агародніны выканана больш як на 93 працэнты. На фінальную стадыю выйшла і сяўба проса: культура пасеяна на плошчы 6,94 тыс. га, што эквівалентна 93,8 працэнта да плана.

У актыўную фазу ў Беларусі ўвайшла нарыхтоўка травяных кармоў. На зімова-стойлавы перыяд - 2025/2026 у сельгасарганізацыях рэспублікі ў сукупнасці маюць намер нарыхтаваць звыш 10 млн т кармавых адзінак, у тым ліку больш за 346 тыс. т сена, звыш 3,9 млн т сенажу і не менш за 5,79 млн т сіласу. Што датычыцца першага ўкосу траў, яго правялі на плошчы 224,4 тыс. га, што складае 16,2 працэнта да плана, убрана з палёў 78,8 працэнта скошанага. Нарыхтавана таксама 811,6 тыс. т сенажу і 106,7 тыс. т сіласу.

Прадаўжаюць запасацца гаспадаркі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Паводле даных на 30 мая, пад яравую сяўбу гэтага года назапашана больш як 1 млн т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што эквівалентна 86 працэнтам ад плана. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб, паколькі даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя. Прадаўжаюць уносіцца арганічныя ўгнаенні.

Нагадаем, што ў краіне ўжо закончылі сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку грэчкі і проса, завяршылі сяўбу цукровых буракоў і выканалі заданне па пасадках бульбы і агародніны.

Як удакладніў у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык, на будучы ўраджай перад аграрыямі стаіць задача сабраць каля 11 млн т збожжа разам з рапсам і прыблізна 5,1 млн т цукровых буракоў, атрымаць не менш за 1 млн т бульбы ў сельскагаспадарчых арганізацыях і амаль 300 тыс. т агародніны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі