Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2020, 17:20

Грашовыя пераводы беларусам з-за мяжы ў 2019 годзе скараціліся на 2,9 працэнта

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грашовыя пераводы беларусам з-за мяжы ў 2019 годзе скараціліся на 2,9 працэнта ў параўнанні з 2018-м. Аб гэтым сведчаць аналітычныя даныя Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Агульная сума пераводаў у Беларусь праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў у 2019 годзе склала $316,76 млн супраць $326,04 млн у 2018-м.

За мінулы год з Беларусі было адпраўлена грашовых пераводаў на $184,11 млн. Гэта на 5,2 працэнта больш, чым у 2018 годзе, калі было адпраўлена $175,01 млн.

Сярэдняя сума аднаго пераводу ў Беларусь склала $270,35 (у 2018-м - $287,67), з Беларусі - $381,63 ($364,2).

Пры падліку ўлічваліся грашовыя пераводы праз міжнародныя сістэмы Western Union, Юністрым, "Залатая Карона", Money Gram, BLIZKO, Contact, "Калібры", Faster, Ria Money Transfer.

Праз унутрыдзяржаўныя сістэмы грашовых пераводаў у 2019 годзе было пераведзена амаль Br2,8 млн, у 2018-м - Br5,3 млн. Пры гэтым сярэдняя сума аднаго пераводу вырасла з Br204,78 да Br261,62 в 2019-м. У статыстыцы ўлічаны пераводы праз сістэмы "Экспрэс-перавод" (Белінвестбанк), "Хуткія грошы" (Белаграпрамбанк), "Стрыж" (Беларусбанк, сістэма закрыта з 1 верасня 2019 года), "Грошы-скараходы" (Банк БелВЭБ, сістэма закрыта з 1 кастрычніка 2019 года).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі