Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2019, 10:44

Гранічны нарматыў рэнтабельнасці ўтрымання і рамонту дарог складзе 15 працэнтаў да планавага сабекошту

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў гранічны нарматыў рэнтабельнасці пры фарміраванні кошту работ па ўтрыманні, рамонце і развіцці (будаўніцтве, рэканструкцыі) аўтамабільных дарог агульнага карыстання, што выконваюцца ўласнымі сіламі арганізацый дзяржаўнай дарожнай гаспадаркі - уладальнікаў гэтых дарог, у памеры 15 працэнтаў да планавага сабекошту. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 313 ад 21 мая 2019 года, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Нарматыў у памеры 15 працэнтаў будзе дзейнічаць з 1 чэрвеня 2019 года па 31 снежня 2020-га. З 1 студзеня 2021 года ён будзе зніжаны да 10 працэнтаў.

Грошы ад павелічэння нарматыву пойдуць на перааснашчэнне новай тэхнікай арганізацый дзяржаўнай дарожнай гаспадаркі. Міністэрству транспарту і камунікацый даручана распрацаваць парадак вызначэння сум, якія будуць накіроўвацца на гэтыя мэты.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2019 года.

Дзеючы нарматыў рэнтабельнасці ўтрымання і рамонту дарог складае 10 працэнтаў да планавага сабекошту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі