Фота з архіва
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бягучым годзе першы мільён тон збожжа ў Беларусі намалочаны амаль на два тыдні раней, чым у 2023-м. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На раніцу 12 ліпеня сельскагаспадарчыя арганізацыі рэспублікі намалацілі больш за 1,1 млн т збожжа з улікам рапсу. З іх 856,2 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур і амаль 305 тыс. т азімага рапсу. У бягучым годзе мы лідзіруем у параўнанні з іншымі гадамі - намалацілі першы мільён тон збожжа практычна на два тыдні раней, чым у 2023 годзе", - адзначыў Уладзімір Гракун.
Паводле яго слоў, убрана 12 працэнтаў плошчы збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса). Ураджайнасць збожжа складае больш за 33 ц/га, пры гэтым чакаецца яе рост.
"Па ўраджайнасці традыцыйна лідзіруюць сельгасарганізацыі Гродзенскай вобласці. Ураджайнасць іх збожжа на ўзроўні 46,4 ц/га. Далей ідуць гаспадаркі Мінскай вобласці з ураджайнасцю збожжа 42,2 ц/га. Ад іх не адстаюць сельгасарганізацыі Брэсцкай вобласці з больш як 41 ц/га ўраджайнасці. У цэлым, задачы, якія пастаўлены кіраўніком дзяржавы па намалоце збожжа, сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі выконваюць", - падкрэсліў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Ён дадаў, што перад беларускай сельскай гаспадаркай стаіць задача выйсці на 80 працэнтаў айчыннай селекцыі. У бягучым годзе ўжо закладзены насенныя пасевы для атрымання насення і засявання плошчаў. Плануецца, што ў наступным годзе аграрыі наблізяцца да гэтай лічбы.-0-