Сцяг Субота, 24 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2025, 17:02

Гракун: беларускую прадукцыю ведаюць у больш як 100 краінах свету

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускую прадукцыю ведаюць у больш як 100 краінах свету, паведаміў на адкрыцці IХ Міжнароднага форуму "Беларусь мясная" намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзначаецца рост вытворчасці гатовых вырабаў, пашыраецца асартымент. У рэгіёнах адкрываюцца фірменныя гандлёвыя кропкі.

Уладзімір Гракун расказаў, што прадукты харчавання з Беларусі сталі брэндам, цэняцца за высокую якасць. Таму часам вытворцы сутыкаюцца з тым, што іх прадукцыю падробліваюць.

Паводле слоў намесніка міністра, урад удзяляе сур'ёзную ўвагу развіццю галіны. Сярод прыярытэтаў да 2035 года - удасканаленне тэхналогій, укараненне інавацый, загрузка дзеючых магутнасцей, аптымізацыя вытворчай дзейнасці ў залежнасці ад кан'юнктуры рынку, кантроль якасці на ўсіх этапах, выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі, павелічэнне паставак на экспарт.

"Беларусь у поўным аб'ёме забяспечвае патрэбнасці ўнутранага рынку ў гатовых прадуктах мясаперапрацоўкі. Ёсць экспартны патэнцыял, - адзначыў Уладзімір Гракун. - На працягу апошніх пяці гадоў назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту вытворчасці гатовых мясных вырабаў. У 2024 годзе дадатная дынаміка адзначалася па ўсіх пазіцыях. Удзельная вага продажаў айчыннай прадукцыі ў рознічным тавараабароце складае па мясе і мясных прадуктах 99,6 працэнта", - адзначыў Уладзімір Гракун.

IХ Міжнародны форум "Беларусь мясная" праходзіць у Мінску 3-4 красавіка. Галоўная тэма - актуальнае пытанне "Дзе маржа?" Мерапрыемства сабрала вытворцаў мясной прадукцыі, прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў гандлёвых сетак, пастаўшчыкоў упакоўкі і абсталявання, экспертаў у галіне новых тэхналогій і прасоўвання, навуковых супрацоўнікаў і інш. Праграма форуму ўключае дыскусіі, дэгустацыі, выстаўкі, круглыя сталы, майстар-класы, апытанні, прэзентацыі і В2В-перагаворы.

Ключавой падзеяй стане "Саміт дырэктараў", на якім абмяркуюць кіраванне вытворчацю, стандартызацыю, кадравую палітыку, эфектыўнасць і культуру вытворчасці. Кіраўнікі і спецыялісты знешнеэканамічнай дзейнасці змогуць абмяняцца думкамі, даведацца пра навацыі заканадаўства.

Акрамя таго, у рамках форуму адбудуцца ўзнагароджанні прэстыжнымі прэміямі "100 дарог экспарту" і "Вялікія зоркі мясной справы", а таксама фінал рэспубліканскага конкурсу сцэнічнага мастацтва Meat Fest - 2025, тэма якога ў гэтым годзе - "Стылёва па-беларуску!"-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі