Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 чэрвеня 2025, 16:46

Горлаў: бульба новага ўраджаю з'явіцца на прылаўках ужо ў бліжэйшыя тыдні

Фота з архіва
Фота з архіва
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бульба новага ўраджаю з'явіцца на прылаўках ужо ў бліжэйшыя тыдні. Аб гэтым журналістам заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2025", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе мы (сельгасарганізацыі краіны. - Заўвага БЕЛТА) вырасцілі каля 780 тыс. т бульбы. Патрэбнасці нашай краіны - гэта 78-90 тыс. т бульбы ў год. Астатняе мы экспартуем. Паводле нашых разлікаў, мы можам замясціць той аб'ём бульбы, які імпартуе Расійская Федэрацыя ў сваю краіну. У гэтым годзе мы зрабілі на гэта вялікую стаўку, але гэта яшчэ не мяжа", - адзначыў Юрый Горлаў.

У бягучым годзе беларускія аграрыі высадзілі бульбу на плошчы 21 тыс. га. "З улікам фермераў, якія займаюцца вырошчваннем бульбы, мы плануем атрымаць у гэтым годзе каля 1 млн т бульбы. Яе хопіць як для ўнутранага спажывання, так і на рэалізацыю ў Расію, каб задаволіць патрэбнасці нашых братоў-расіян у гэтым незаменным і якасным беларускім прадукце", - падкрэсліў міністр.

Прывазная бульба на паліцах беларускіх магазінаў займае невялікі працэнт, дадаў ён. "У нас дастаткова нашай беларускай бульбы, ранняй бульбы, якую мы высадзілі ў красавіку. Надвор'е ўнесла невялікія карэктывы. З-за замаразкаў вегетацыя вялася не такімі тэмпамі, як фізіялагічна павінна было быць. Таму мы цяпер чакаем і пачынаем уборку нашай беларускай бульбы, якая задаволіць патрэбнасці ўсяго нашага ўнутранага рынку", - звярнуў увагу кіраўнік галіны і заявіў, што бульба новага ўраджаю з'явіцца на прылаўках ужо ў бліжэйшыя тыдні.

Сельскаспадарчыя арганізацыі павінны былі да 1 чэрвеня завяршыць работы па ўстараненні наступстваў вясенніх замаразкаў. "Мы з гэтай задачай справіліся. Што датычыцца ў цэлым агародніны - бульбы, морквы, цыбулі, капусты, то ў нас іх будзе дастатковая колькасць. Адзінае пытанне толькі па пладовых культурах з-за замаразкаў - гэта яблыкі. У чэрвені будзем глядзець, які ўраджай плануецца атрымаць у гэтым годзе, і будзем прымаць рашэнне аб тым, ці патрэбна дадаткова завозіць прадукты харчавання", - сказаў Юрый Горлаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі