Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 жніўня 2019, 15:36

"Гомсельмаш" плануе развіваць супрацоўніцтва з Кеніяй

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомсельмаш" плануе развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Кеніяй. Адпаведны мемарандум падпісаны ў час міжнароднай выстаўкі прадуктаў харчавання, гасцінічнага бізнесу і сельскай гаспадаркі FoodAgro-2019, якая праходзіла ў пачатку жніўня ў Найробі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Прадукцыя "Гомсельмаша" была прадстаўлена ў складзе Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі. Кенійскія фермеры маглі азнаёміцца з сельгастэхнікай "Палессе" - ад пасяўных агрэгатаў да магутных збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

"Першым крокам да ўзаемадзеяння стала падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж прадстаўніком "Гомсельмаша" кампаніяй AF Trade і кенійскай кампаніяй Pewin Group", - адзначылі на прадпрыемстве.

FoodAgro - састаўная частка буйнейшага выставачнага мерапрыемства ва Усходняй Афрыцы - Kenya International Trade Exhibition (KITE). Беларусь упершыню прыняла ў ёй удзел. Арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі выступіў Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі