Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лістапада 2019, 09:48

"Гомсельмаш" падпісаў дагаворы на пастаўку ў Расію больш як 60 камбайнаў

28 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомсельмаш" падпісала дагаворы на пастаўку ў Расію больш як 60 камбайнаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт прадпрыемства.

Пагадненні аб пастаўках сельгастэхнікі ў Паўднёвую федэральную акругу Расіі, Саратаўскую і Варонежскую вобласці былі дасягнуты ў час аграпрамысловай выстаўкі. Форум наведалі прадстаўнікі больш як 710 кампаній з 35 краін, звыш 17 тыс. кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Расіі.

На выстаўцы лідары рынку прэзентавалі навінкі сусветнага машынабудавання. Так, дылерам "Гомсельмаша" ТАА ГД "Палессе-Поўдзень" увазе аграрыяў быў прадстаўлены збожжаўборачны камбайн "Палессе GS3219", аснашчаны перадавой гібрыднай сістэмай ачысткі зерня. Таксама прадстаўнікі ТАА ГД "Палессе-Поўдзень" і Саюза фермерскіх гаспадарак Адыгеі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае рэалізацыю тэхнікі "Гомсельмаш" на тэрыторыі рэспублікі.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Сёння пад брэндам "Палессе" вытворца выпускае збожжаўборачныя, кормаўборачныя, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Палессе" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі і інш. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, шэраг сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі