ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 21 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2021, 18:09

"Гомельтранснафта Дружба" замяніла ўчастак нафтаправода

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У ААТ "Гомельтранснафта Дружба" замянілі ўчастак магістральнага нафтаправода Мазыр - Брэст-2 у раёне НПС "Тураў" - НПС "Пінск", паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Работы вялі ў кругласутачным рэжыме з 4 па 9 мая на 227-м км нафтаправода Мазыр - Брэст DN800 пры планавым скарачэнні рэжыму перапампоўвання нафты.

Спецыялісты аварыйна-аднаўленчай службы НПС "Пінск" і лінейна-эксплуатацыйнай службы НПС "Кобрын" сумесна з падраднай арганізацыяй замянілі ўчастак трубаправода дыяметрам 800 мм працягласцю 225 м пад аўтамабільнай дарогай і чыгункай.

Пасля мантажных работ правялі неразбуральны кантроль зварачных злучэнняў і апрабаванне новага ўчастка.

Цяпер магістральны нафтаправод Мазыр - Брэст працуе ў штатным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі