
Сяргей Глазьеў
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ідэі, закладзеныя ў аснову стварэння Саюзнай дзяржавы, будуць развівацца па апошнім слове эканамічнай навукі. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Глазьеў запэўніў беларускага лідара, што прыкладзе ўсе намаганні, каб ідэі, закладзеныя ў аснову стварэння Саюзнай дзяржавы, развіваліся па апошнім слове эканамічнай навукі. Сярод такіх Сяргей Глазьеў абазначыў роўныя ўмовы гаспадарання, роўныя правы грамадзян, агульныя механізмы развіцця, пашырэнне кааперацыі, стварэнне канкурэнтаздольнай эканомікі, якая магла б развівацца апераджальнымі тэмпамі.
"Усё будзе зроблена па апошнім слове эканамічнай навукі", - сказаў Сяргей Глазьеў.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў час адной з размоў з Уладзімірам Пуціным лідары Беларусі і Расіі сышліся на думцы, што Сяргей Глазьеў са сваімі ідэямі быў ля вытокаў стварэння Саюзнай дзяржавы. "Нам вельмі важна, што вы не проста памятаеце, а можна сказаць, былі побач з гэтымі ідэямі. Магчыма, недзе некаму і падказвалі, як трэба дзейнічаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-