Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2022, 14:43

Герасімаў: КДК будзе прымаць самыя жорсткія меры за парушэнні сістэмы рэгулявання цэн

24 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю будзе прымаць самыя жорсткія меры за невыкананне патрабаванняў пастановы ўрада нумар 713 аб сістэме рэгулявання цэн. Аб гэтым заявіў сёння старшыня КДК Васіль Герасімаў на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні цэнавай сітуацыі і таварнага забеспячэння спажывецкага рынку. Да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак. "Вы ведаеце патрабаванне Прэзідэнта: асноўная мэта органаў мясцовай улады - забеспячэнне, напаўненне паліц. Не дай бог, у нейкім магазіне нешта прападзе. Паверце, я звяртаюся да сетак: што датычыцца камітэта, мы будзем прымаць самыя жорсткія меры. Мы, вядома, сабралі ўсе звесткі, хто скараціў пастаўкі, і з імі разбяромся", - сказаў Васіль Герасімаў.

"Што датычыцца пастановы, так, сапраўды, мы правялі не адну нараду, збіраем усе прапановы, якія былі. Але там шмат напускнога. Многія хочуць адкаціцца на папярэдні ўзровень. Гэтага не будзе. Калі трэба ўлічыць нейкія аб'ектыўныя рэчы, мы іх улічым. Але сеткі ў гэтым выпадку адказваюць па поўнай праграме", - дадаў старшыня КДК.

У рабоце пасяджэння таксама прымаюць удзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі