ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2022, 16:45

Гендырэктар БМЗ: беларускія і расійскія металургі павінны дапаўняць адзін аднаго на сумесным рынку

Фота з архіва
Фота з архіва

26 мая, Жлобін /Кар. БЕЛТА/. Беларускія і расійскія металургі павінны дапаўняць адзін аднаго на вытворчых пляцоўках. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі генеральны дырэктар ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" Дзмітрый Корчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска-расійскі дзелавы форум "Вытворчасць і спажыванне чорных і каляровых металаў у Рэспубліцы Беларусь" праходзіць на базе ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК". Ён аб'яднаў больш за 150 прадстаўнікоў прамысловага і гандлёвага сектара Расіі і Беларусі, вытворцаў і спажыўцоў металапрадукцыі.

Удзельнікі форуму азнаёміліся з вытворчай базай БМЗ, наведалі метызнае, трубапракатнае, мэталургічнае падраздзяленні. На прадпрыемстве штомесяц перапрацоўваюць 350-400 тыс. т металалому. Працэс плаўкі ідзе бесперапынна. Таксама ў парадку дня - дэталёвая прапрацоўка і пошук узаемавыгадных кампетэнцый металургічнага профілю на беларуска-расійскай прасторы.

Дзмітрый Корчык адзначыў, што знешнія фактары і абмежаванні, з якімі сутыкнуліся Беларусь і Расія, аказалі даволі значны ўплыў на металургію. Прадпрыемствы цяпер працуюць ва ўмовах новых рэалій. "Жыццё прадаўжаецца, і мы павінны развівацца і выконваць задачы, пастаўленыя кіраўнікамі дзвюх дзяржаў. Адзін з асноўных напрамкаў - развіццё прамысловай кааперацыі з адпаведнымі кампетэнцыямі. І расійскія металургі, і беларускія ў гэтым плане маюць пэўныя перспектывы. Важна не дзяліць рынак, а дапаўняць адзін аднаго на сумеснай пляцоўцы", - падкрэсліў ён. На форуме вытворцы і спажыўцы металапрадукцыі ў фармаце дыялогу абмяркоўваюць гэту тэму, вызначаючы перспектывы далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Генеральны дырэктар БМЗ падкрэсліў: "Так, ёсць выклік. Але мы не раз праходзілі такія выклікі. Улічваючы наш працоўны, навукова-тэхнічны патэнцыял, мы справімся", - падкрэсліў ён.

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком металургічнай, пракатнай, трубнай, метызнай вытворчасцей і цэхаў інфраструктуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі