Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2019, 19:53

Геаграфію экспарту беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-лістападзе 2018 года папоўнілі 19 краін

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Геаграфія экспарту беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў студзені-лістападзе 2018 года пашырылася за кошт 19 новых краін. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"У студзені-лістападзе мінулага года сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання пастаўляліся ў 95 краін свету (у студзені-лістападзе 2017 года - у 86). У тым ліку малако і малакапрадукты экспартаваліся ў 58 краін, мяса і мясапрадукты - у 19 краін. Геаграфія экспарту папоўнілася 19 новымі краінамі", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы.

За 11 месяцаў мінулага года айчынныя арганізацыі экспартавалі сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на $4,8 млрд, што на 4,9 працэнта перавысіла аб'ёмы экспарту ў адпаведным перыядзе 2017 года. Прырост валютнай выручкі за названы перыяд склаўся ў аб'ёме $224 млн.

Доля экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў агульным аб'ёме экспарту таварамі Рэспублікі Беларусь склала 15,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі