Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў больш як на 40 працэнтах плошчаў

Эканоміка 09.07.2019 | 16:30
Фота з архіва
Фота з архіва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 43 працэнтах плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле інфармацыі на 9 ліпеня, скошана каля 340 тыс. га. Гэта 43,3 працэнта запланаванага. На 68,7 працэнта выканалі заданне аграрыі Брэсцкай вобласці, 65,4 працэнта траў скошана ў Мінскай вобласці, 47,5 працэнта - у Гомельскай, 28,5 працэнта - у Гродзенскай, 23,3 працэнта - у Магілёўскай. Апошнімі другі ўкос пачалі гаспадаркі Віцебскага рэгіёна, тут скошана крыху больш за 7 працэнтаў плошчаў.

Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2715 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў бягучым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 8,69 ц кармавых адзінак.

Сенажу нарыхтавана больш за 8395 тыс. т (каля 65 працэнта плану), сена - больш за 579 тыс. т (61 працэнт), сіласу - 296 тыс. т (1,63 працэнта).

Акрамя таго, завяршаецца ўборка азімай свірэпіцы на збожжа - заданне выканана на 97,5 працэнта. Намалот склаў 32,3 тыс. т, ураджайнасць - 10,7 ц/га, што на паўтара цэнтнера больш, чым на аналагічную дату ў мінулым годзе.

Азімы ячмень убраны амаль на 93 працэнтах плошчаў. Яго намалочана звыш 50 тыс. т. Ураджайнасць складае 43,1 ц/га (у мінулым годзе яна была на ўзроўні 28,7 ц/га).

Аграрыі ўбралі больш за 38 працэнтаў плошчаў азімага рапсу на збожжа. Намалот складае 198 тыс. т, ураджайнасць - 16,3 ц/га.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.