ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2023, 11:28

Гандлёвыя сеткі прадоўжылі 10-працэнтную скідку на шэраг тавараў для слабаабароненых катэгорый насельніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і прадстаўнікі вялікіх гандлёвых сетак падпісалі дадатковае пагадненне аб скідках на шэраг тавараў для слабаабароненых катэгорый насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пагадненне было заключана ў студзені 2022 года, затым яно неаднаразова прадаўжалася. У сувязі з тым, што тэрмін дзеяння зноў заканчваецца, было прынята рашэнне падпісаць чарговае дадатковае пагадненне - на чацвёрты квартал 2023 года.

"Сёння мы прадаўжаем пагадненне з гандлёвымі сеткамі аб сацыяльнай скідцы ў памеры 10 працэнтаў на сацыяльна значныя тавары. Гэта мера атрымала шырокую папулярнасць у насельніцтва. На прыёмах мы атрымліваем зваротную сувязь ад грамадзян з удзячнасцю за такі добры крок. У дакуменце невялікія змяненні - проста прывялі ў адпаведнасць з нарматыўнымі прававымі актамі. Напрыклад, такая скідка не будзе дзейнічаць у выпадку распродажаў, акцый, дзе ўжо ідзе зніжэнне цаны. І яшчэ прынялі шэраг мер, каб гэта пагадненне працавала гэтак жа эфектыўна да канца бягучага года", - сказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, за час дзеяння пагаднення выдадзена больш за 1,7 млн скідачных картак, сума сацыяльнай скідкі за названы перыяд перасягнула Br41 млн. "Прымаюць удзел усе самыя вялікія беларускія гандлёвыя сеткі, на сёння іх 13. Гандаль разумее сацыяльную адказнасць перад насельніцтвам. Дзяржава таксама павінна разумець праблематыку гандлю, не дапускаць зніжэння іх эканамічнай эфектыўнасці. Бачым, што змяненні ў сістэму рэгулявання цэн, якія мы ўнеслі апошні раз, дазваляюць гандлю прадаўжаць прадастаўляць сацыяльную скідку", - дадаў міністр.

Скідка даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва. У ліку тавараў, на якія яна распаўсюджваецца, - хлеб, мука, аўсяныя шматкі, ячныя крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, мяса курэй, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, агародніна і іншыя тавары.

Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі рознічных сетак Беларусі Наталля Шаблінская падкрэсліла, што рашэнне аб прадаўжэнні скідкі паказвае сацыяльную адказнасць рэтэйлу. "Пагадненне падпісана з маленькімі папраўкамі. Мы прадаўжаем сур'ёзную работу", - рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі