Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 верасня 2019, 15:00

Гандлёвы павільён беларускіх тавараў адкрыюць у Шанхаі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвы павільён беларускіх тавараў плануецца адкрыць у Шанхаі. Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага з выканаўчым дырэктарам карпарацыі Greenland Чжан Юнь, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

"У час перагавораў бакі абмеркавалі магчымасці павелічэння аб'ёму паставак беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю ў Кітай, у тым ліку адкрыццё ў Шанхаі гандлёвага павільёна беларускіх тавараў", - расказалі ў пасольстве.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка да форуму Беларусь-Кітай у час 2-й Кітайскай міжнароднай выстаўкі імпарту. "Акрамя таго, бакі разгледзелі перспектывы інвесціравання ў турыстычную інфраструктуру Беларусі і арганізацыю прамых авіязносін паміж Мінскам і Шанхаем", - дадалі ў дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі