Фота трактар.бел
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвы дом "МТЗ-Стаўрапаль" пашырае дылерскую сетку ў Расіі. Такую заяву зрабіў генеральны дырэктар гандлёвага дома Пётр Чырва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.
"У 2004 годзе мы пачыналі працаваць з 18 дылерамі. Да нядаўняга часу іх у нас заставалася ўсяго тры, але ўжо ў гэтым годзе разлічваем павялічыць колькасць прадстаўніцтваў да пяці за кошт двух новых дылерскіх цэнтраў у адным з буйнейшых аграпрамысловых рэгіёнаў Паўднёвай федэральнай акругі - Растоўскай вобласці, - пракаменціраваў Пётр Чырва. - Адна з арганізацый у Азове ўжо атрымала сертыфікат афіцыйнага дылера".
Было адзначана, што эфектыўнай рабоце партнёраў пасадзейнічае ўкараненне новага дылерскага стандарту, распрацоўка якога вядзецца на Мінскім трактарным заводзе.-0-