Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 красавіка 2022, 18:03

Гандлёвы дом Беларусі можа з'явіцца ў Чувашыі

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне стварэння гандлёвага дома Беларусі з прадстаўленнем у тым ліку шырокага спектра тавараў легпрама прапрацоўваецца беларускімі і чувашскімі ведамствамі. Аб гэтым расказаў намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Віталь Дзядзінец па выніках візіту афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў расійскі рэгіён, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

"Цяпер у Рэспубліцы Чувашыя працуе дылер Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання, магазіны "Мілавіцы" і "Белвеста". Жыхары рэгіёна вельмі цэняць і любяць тавары нашага легпрама. Мы спадзяёмся, што пры ўмове адкрыцця гандлёвага дома Беларусі зможам шырэй прадставіць вытворцаў галіны", - сказаў Віталь Дзядзінец.

Таксама прадстаўнікі беларускай дэлегацыі вывучылі магчымасці закупкі неабходнай для айчынных тэкстыльшчыкаў і гарбароў хіміі.

На сустрэчы з кіраўніцтвам чувашскага "Тэхмашхолдынга" былі разгледжаны магчымасці паставак ткацкага абсталявання для тэкстыльных прадпрыемстваў Беларусі. "Холдынг, адзіны ў СНД, выпускае 5-метровыя станкі для вырабу поліпрапіленавых асноў, у якіх зацікаўлены нашы "Віцебскія дываны". На працягу тыдня з кіраўніцтвам прадпрыемства плануем адпрацаваць пытанні ўзаемадзеяння з "Тэхмашхолдынгам" па гэтых пазіцыях", - паведаміў намеснік старшыні канцэрна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі