Фота МЗС
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак сустрэўся з міністрам сельскай і лясной гаспадаркі Турцыі, сустаршынёй Беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі Ібрагімам Юмаклы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Сустрэча адбылася 28 мая. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
Таксама тэмай перагавораў стаў удзел турэцкай дэлегацыі ў міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2024".-0-