Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2021, 11:23

Галоўчанка: значную долю знешніх закупак мог бы заняць узаемны гандаль унутры ЕАЭС

19 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Значную долю знешніх закупак мог бы заняць узаемны гандаль унутры ЕАЭС. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў шырокім складзе, якое праходзіць сёння ў Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы праводзім крайняе ў гэтым годзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета і можам падвесці пэўныя вынікі. Адыходзячы год нельга назваць простым. Разам з тым мы завяршаем яго з нядрэннымі вынікамі ў частцы аднаўлення эканомік нашых краін. Упэўнены, што рост ВУП у нашым саюзе за 9 месяцаў бягучага года на 4,5 працэнта, а таксама павелічэнне ўзаемнага гандлю на 32,7 працэнта сталі магчымымі ў тым ліку дзякуючы тым перавагам, якія забяспечвае наша эканамічная інтэграцыя", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка адзначыў, што за гэты перыяд таксама павялічыўся імпарт тавараў з трэціх краін амаль на 24 працэнты (амаль на $27 млрд). "Лічу, што значную долю з гэтых $27 млрд знешніх закупак мог бы заняць узаемны гандаль унутры саюза. У сувязі з гэтым прапанаваў бы камісіі падрыхтаваць адпаведную даведачную інфармацыю па імпарце з трэціх краін з аналізам яго магчымага замяшчэння за кошт развіцця ўнутранага гандлю саюза. Упэўнены, што тут мы можам знайсці істотныя рэзервы", - лічыць прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі