ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 сакавіка 2021, 17:08

Галоўчанка запатрабаваў прыняць меры для рэалізацыі дырэктыў аб развіцці ЖКГ і будгаліны

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка запатрабаваў прыняць меры для рэалізацыі дырэктыў ад 4 сакавіка 2019 года нумар 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" і нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны". Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"ЖКГ і будаўніцтву ўдзяляецца вялікая ўвага кіраўніцтва краіны, паколькі яны маюць немалаважнае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця і шмат у чым вызначаюць стаўленне насельніцтва, у тым ліку да ўлады. Нягледзячы на існуючую асобную дадатную дынаміку, шэраг патрабаванняў дырэктыў Прэзідэнта, а таксама іншых дакументаў, якія садзейнічаюць іх рэалізацыі, выконваецца не на дастатковым узроўні. Гэта датычыцца капітальнага рамонту жылога фонду, замены цеплавых сетак, арганізацыі работы па комплекснай індывідуальнай жылой забудове, будаўніцтва арэнднага жылля. Не прымаюцца належныя меры па павышэнні эфектыўнасці абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Не забяспечваецца своечасовасць і паўната разлікаў з арганізацыямі ЖКГ, што пагаршае іх фінансавы стан. Гэта датычыцца як фінансавання работ па добраўпарадкаванні, утрыманні перадаваемых аб'ектаў, у тым ліку няпрофільных, так і аплаты спажыўцамі - насельніцтвам і юрыдычнымі асобамі прадастаўленых ім жыллёва-камунальных паслуг", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Вялікую занепакоенасць выклікае наяўнасць значных аб'ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва і капітальнага рамонту жыллёвага фонду. "У сталіцы да гэтага дабаўляюцца і ўзнікаючыя зрывы тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю шматкватэрных жылых дамоў. Нягледзячы на нарматыўнае рэгуляванне пытанняў будаўніцтва жылля для чаргавікоў у сталіцы, гарадах-спадарожніках, праводзімая ў гэтым напрамку гарадскім выканаўчым камітэтам работа не з'яўляецца дастатковай. Такі стан спраў патрабуе крытычнага асэнсавання, прыняцця мер на ўзроўні выканаўцаў. Паколькі патрабаванні дырэктыў у гэтых адносінах павінны выконвацца", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, у цэлым у будаўніцтве захоўваецца сітуацыя з колькасцю стратных прадпрыемстваў і высокі ўзровень завінавачанасці перад падраднымі арганізацыямі. Вынікі мінулага года сведчаць аб недастатковай рэзультатыўнасці работы на знешніх рынках, што праяўляецца ў зніжэнні экспарту тавараў і паслуг у будаўніцтве. Недастатковымі тэмпамі вядзецца ўдасканаленне заканадаўства, якое рэгулюе ўзаемадзеянне ўдзельнікаў будаўнічага працэсу, хоць зроблена ў гэтым напрамку за мінулы год нямала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі