Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2021, 13:02

Галоўчанка выступіў супраць дэіндустрыялізацыі і анансаваў 500 інвестпраектаў у прамысловасці

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на VI Усебеларускім народным сходзе выступіў супраць дэіндустрыялізацыі Беларусі і анансаваў 500 інвестпраектаў у прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што ўсе ўдзельнікі УНС згодны, што дапусціць дэіндустрыялізацыю Беларусі недаравальна. У прамысловасці нашы дасягненні неаспрэчныя, на сусветным рынку Беларусь у ліку лідараў у многіх сегментах. Трэць (сусветнага. - Заўвага БЕЛТА) рынку кар'ернай тэхнікі, пятая частка калійных угнаенняў - нашы. Кожны дзясяты трактар у свеце - беларускі", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго ацэнкі, у мінулай пяцігодцы значна падцягнуўся яшчэ шэраг напрамкаў, у тым ліку дрэваапрацоўка, фармацэўтыка. Наступны крок - стварыць і развіць як мінімум пяць новых высокатэхналагічных галін і напрамкаў: электратранспарт, біяіндустрыя, фармацэўтыка, робататэхніка, вытворчасць кампазітных матэрыялаў.

Урад прадоўжыць развіваць традыцыйныя галіны, але толькі на новай тэхналагічнай базе і лічбавай аснове. У хімічнай галіне трэба будзе ўвесці два вялікія комплексы калійных угнаенняў у Петрыкаве і Старобіне, у Гомелі - мадэрнізаваць хімзавод. "У гэтым годзе завершым мадэрнізацыю "Нафтана" і пяройдзем на 100%-ны выпуск дызельнага паліва Еўра-5 незалежна ад загрузкі", - анансаваў Раман Галоўчанка.

На працягу пяцігоддзя ў прамысловасць плануецца прыцягнуць больш за Br80 млрд і рэалізаваць больш за 500 інвестыцыйных праектаў.

Запланавана 26 новых праектаў з выкарыстаннем мясцовай сыравіны на Br2 млрд ва ўсіх рэгіёнах краіны. Будуць створаны 13 кластараў у перспектыўных галінах.

У сельскай гаспадарцы ўрад хоча павысіць аддачу ад кожнага гектара, павялічыць выхад прадукцыі з кожнай адзінкі сыравіны. Гаспадаркі атрымаюць сучасную айчынную тэхніку - за пяцігодку больш за 31 тыс. адзінак на суму каля Br4 млрд. З выкарыстаннем сучасных тэхналогій пабудуюць 39 вялікіх вытворчых аб'ектаў на суму большую за Br2 млрд. Урад чакае ад аграрыяў да канца пяцігоддзя павелічэння аб'ёмаў вытворчасці збожжа да 10 млн т, малака - больш за 9 млн т, мяса - больш за 2 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі