Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 чэрвеня 2024, 11:33

Галоўчанка: ВУП ЕАЭС за 10 гадоў вырас больш як на 12 працэнтаў

4 чэрвеня, Нясвіж /Кар. БЕЛТА/. ВУП ЕАЭС за 10 гадоў вырас больш як на 12 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша сустрэча праходзіць у знакавы момант. Зусім нядаўна, 29 мая, мы адзначылі 10-гадовы юбілей Еўразійскага эканамічнага саюза, што, безумоўна, прадугледжвае падвядзенне вынікаў і фарміраванне планаў на будучыню. Стабільнасць, устойлівасць і прадказальнасць развіцця саюза - гэта вынік зладжанай работы, якая стала магчымай дзякуючы спалучэнню патэнцыялаў эканомік нашых краін. Наша супрацоўніцтва пабудавана на раўнапраўнай аснове, улічвае інтарэсы кожнай дзяржавы незалежна ад маштабаў і структуры эканомікі. Гэта базавы падыход да функцыянавання нашага аб'яднання. Мы не аднойчы даказвалі, што створаная за гэтыя гады платформа дае магчымасць эфектыўна пераадольваць любыя выклікі, ці гэта пандэмія, ці эканамічная трансфармацыя, выкліканая геапалітычнай турбулентнасцю", - сказаў Раман Галоўчанка.
Краіны ЕАЭС падышлі да юбілейнай даты з добрымі эканамічнымі паказчыкамі. "За 10 гадоў ВУП саюза ў супастаўных цэнах павялічыўся больш як на 12 працэнтаў і па выніках мінулага года ацэньваецца $2,4 трлн. Рэальны ўзровень грашовых даходаў дамашніх гаспадарак у большасці дзяржаў - членаў ЕАЭС павысіўся за гэтыя гады. Развіваецца ўзаемны гандаль, які вырас за мінулы год яшчэ на 4,7 працэнта. Прычым за дзесяцігоддзе аб'ём тавараабароту паміж нашымі краінамі павялічыўся практычна ў два разы. У агульным аб'ёме ўзаемнага гандлю ўдзельная вага кааперацыйных тавараў склала 35 працэнтаў. Доля нацыянальных валют у гандлі паміж краінамі ЕАЭС у мінулым годзе перавысіла 80 працэнтаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Саюз стаў паўнапраўным суб'ектам міжнароднага права і прадаўжае набіраць вагу на сусветнай арэне. Пашыраецца геаграфія міжнародных сувязей і кантактаў з дзяржавамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі", - звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі