4 чэрвеня, Нясвіж /Кар. БЕЛТА/. ВУП ЕАЭС за 10 гадоў вырас больш як на 12 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша сустрэча праходзіць у знакавы момант. Зусім нядаўна, 29 мая, мы адзначылі 10-гадовы юбілей Еўразійскага эканамічнага саюза, што, безумоўна, прадугледжвае падвядзенне вынікаў і фарміраванне планаў на будучыню. Стабільнасць, устойлівасць і прадказальнасць развіцця саюза - гэта вынік зладжанай работы, якая стала магчымай дзякуючы спалучэнню патэнцыялаў эканомік нашых краін. Наша супрацоўніцтва пабудавана на раўнапраўнай аснове, улічвае інтарэсы кожнай дзяржавы незалежна ад маштабаў і структуры эканомікі. Гэта базавы падыход да функцыянавання нашага аб'яднання. Мы не аднойчы даказвалі, што створаная за гэтыя гады платформа дае магчымасць эфектыўна пераадольваць любыя выклікі, ці гэта пандэмія, ці эканамічная трансфармацыя, выкліканая геапалітычнай турбулентнасцю", - сказаў Раман Галоўчанка.
"Саюз стаў паўнапраўным суб'ектам міжнароднага права і прадаўжае набіраць вагу на сусветнай арэне. Пашыраецца геаграфія міжнародных сувязей і кантактаў з дзяржавамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі", - звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада.-0-
Фота Віталя Піваварчыка