ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 чэрвеня 2023, 14:03

Галоўчанка: устараненне перашкод ва ўзаемным гандлі ў СНД застаецца прыярытэтнай задачай

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устараненне перашкод ва ўзаемным гандлі ў СНД застаецца прыярытэтнай задачай. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыярытэтнай задачай застаецца ўстараненне перашкод ва ўзаемным гандлі. Дзякуючы настойлівасці бакоў і паслядоўнай рабоце Выканкама СНД у снежні 2022 года зрушылася работа па гэтай тэматыцы. Сфарміраваны пералік узаемных прэтэнзій, створана пастаянна дзеючая рабочая група высокага ўзроўню. У маі бягучага года праведзена яе першае пасяджэнне", - сказаў Раман Галоўчанка.

Не ўсе краіны прынялі ўдзел у пасяджэнні. "Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы папрасіць вас, паважаныя калегі, даць даручэнне адказным выканаўцам у вашых краінах максімальна адказна падысці да ўдзелу ў рабочай групе высокага ўзроўню па ўстараненні перашкод ва ўзаемным гандлі. Папрашу Сяргея Мікалаевіча Лебедзева (генеральнага сакратара СНД. - Заўвага БЕЛТА) узяць гэта пытанне пад кантроль і далажыць аб прамежкавых выніках работы на наступным пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД", - дадаў прэм'ер-міністр.

Ён таксама нагадаў, што ў жніўні ў Беларусі пройдуць II Гульні краін СНД. "Мы ведаем, што краіны Садружнасці маюць намер накіраваць прадстаўнічыя спартыўныя каманды ў Беларусь. Будзем вельмі рады прыняць спартсменаў краін СНД на гэтым знакавым для ўсіх нас мерапрыемстве", - адзначыў Раман Галоўчанка і запрасіў кіраўнікоў урадаў краін Садружнасці прыняць удзел у спартыўным свяце ў якасці ганаровых гасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі