Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2024, 16:09

Галоўчанка: урадам выпрацоўваюцца рашэнні па будаўніцтве буйных свінагадоўчых комплексаў

 

Раман Галоўчанка. Фота з архіва
Раман Галоўчанка. Фота з архіва
1 сакавіка, Пінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам па даручэнні Прэзідэнта выпрацоўваюцца рашэнні па будаўніцтве буйных свінагадоўчых комплексаў. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў Пінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У канцы 2022 года ў Пінску на выязным пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў мы разглядалі ход рэалізацыі праграмы паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця 11 рэгіёнаў 80+. Асобна спыніліся і на праграме аб горадзе Пінску. На тым пасяджэнні фактычна было прынята рашэнне аб рэалізацыі вялікага праекта па стварэнні індустрыяльнага парка, падтрымана яго канцэпцыя, дадзены адпаведныя даручэнні", - акцэнтаваў увагу Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што мясцовыя органы ўлады запэўнівалі аб аператыўнай рэалізацыі важнага для рэгіёна праекта - будаўніцтва індустрыяльнага парка. "Прайшло больш за год, пара вярнуцца да гэтых пытанняў і паглядзець, што зроблена і як выконваліся тыя абяцанні", - сказаў Раман Галоўчанка.

Таксама ў час нарады разглядаюць вынікі рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве свінагадоўчага комплексу ў Пінскім раёне. "Тэма актуальная. Нам неабходна вырашыць да канца задачу забеспячэння свінінай пад поўную патрэбнасць перапрацоўчых прадпрыемстваў. Урадам выпрацоўваюцца па даручэнні Прэзідэнта рашэнні па будаўніцтве буйных свінагадоўчых комплексаў. Мінсельгасхарч працуе над канцэпцыяй вырашэння гэтай задачы", - адзначыў прэм'ер-міністр.
Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Пінск азнаёміўся сёння з дзейнасцю і планамі групы кампаній  1AK-GROUP. У прыватнасці, прэм'ер-міністр ацаніў вытворчасць па вырабе пласцін для акумулятарных батарэй на акумулятарным заводзе ТАА "Зубр Энерджы". На ЗАТ "Амкадор-Пінск" яго цікавілі перспектывы развіцця прадпрыемства і рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў.-0-

Фота Вадзіма Якубёнка
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі