Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2021, 09:01

Галоўчанка: у нас лепшыя паказчыкі гандлёвага сальда і плацежнага балансу за апошнія 7-8 гадоў

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі лепшыя паказчыкі гандлёвага сальда і плацежнага балансу за апошнія 7-8 гадоў, заявіў у эфіры телэканала "Беларусь 1" прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА.

"У свеце на фоне пандэміі ўтварыліся пэўныя нішы. Утварыўся павышаны попыт, на шчасце, у асноўным на тую прадукцыю, якая вырабляецца ў Беларусі. І мы змаглі ўдачна скарыстацца гэтым кан'юнктурным фактарам. Але гэта не значыць, што мы ляжалі, і прадукцыя сама плыла, умоўна кажучы, у рукі яе атрымальнікаў. Зразумела, не. Гэта напружаная, складаная работа, у тым ліку ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у нас лепшыя паказчыкі гандлёвага сальда, плацежнага балансу за апошнія 7-8 гадоў. "А калі не браць адзін год, то, напэўна, за апошнія 15 гадоў. Гэта сапраўды дасягненне, я лічу, беларускай эканомікі. Але гэта не зроблена ў кабінетах урада. Гэта зладжаная работа ўсіх эканамічных агентаў: ад рабочых, якія вырабляюць канкрэтную тэхніку або канкрэтныя тавары, да міністэрстваў і ведамстваў, галіновых рэгулятараў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што растуць рэальная заработная плата, даходы насельніцтва, пенсіі. "Вядома, мы хацелі б, каб яны былі большымі. Але ў любым выпадку мы перавышаем ужо ўласныя планы, якія паставілі на бягучы год. І гэта ўсё ў вельмі няпростых знешніх умовах", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі