Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2022, 11:46

Галоўчанка: у Беларусі выбудавана трохузроўневая сістэма рэагавання на санкцыі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выбудавана трохузроўневая сістэма рэагавання на санкцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час інфармавання прадстаўнікоў сілавога блока па пытаннях ваенна-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першы ўзровень - у кожным ведамстве створаны свае штабы, якія аператыўна вырашаюць галіновыя задачы. Другі - аператыўна-сітуацыйны штаб пры Савеце Міністраў. За час яго работы выпрацавана і прынята каля 400 рашэнняў. Трэці ўзровень - урадавая камісія па процідзеянні санкцыям. Яна мае шырокія паўнамоцтвы ад кіраўніка дзяржавы і разглядае любыя пытанні, якія звязаны з работай ва ўмовах санкцый", - расказаў ён.

На асабістым кантролі прэм'ер-міністра работа больш як 150 прадпрыемстваў, у рэжыме анлайн кантралюецца фінансавы стан па 15 паказчыках, што характарызуюць эфектыўнасць і ўстойлівасць іх работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі