Сцяг Серада, 26 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2022, 13:25

Галоўчанка: цукру ў краіне дастаткова, цэны ў бліжэйшы час павышацца не будуць

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цукру ў краіне дастаткова, у бліжэйшы час цэны на яго павышацца не будуць. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны год адбываецца разгон нейкіх чутак. Назіраецца ажыятаж, скупляюць цукар, а потым не ведаюць, куды яго дзяваць. Цяпер зноў на пустым месцы ўзнікла паніка. Мы ў мінулым годзе атрымалі 530 тыс. т цукру. З іх 370 тыс. т пайшлі на ўнутраны рынак. Цяпер у нас 98 тыс. т знаходзіцца на складах. І гэтага запасу дастаткова да новага ўраджаю", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Беларусь прытрымлівала экспартныя пастаўкі цукру. "Мы пайшлі на гэты крок, недаатрымалі выручку, але стварылі стабілізацыйны запас звыш неабходнага менавіта на выпадак розных панік. І цяпер, нават калі людзі прадоўжаць скупляць цукар вялікімі партыямі, яго ўсё роўна хопіць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што цукар не лепшая інвестыцыя, яго спажыванне неабходна зніжаць. "Што датычыцца цаны, то яна не была павышана ні ў пачатку тыдня, ні ў канцы тыдня і не будзе павышана ні сёння, ні заўтра, ні ў бліжэйшы час", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі