Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2022, 13:40

Галоўчанка: цукру ў краіне дастаткова, трымаем запас 20-25 тыс. т звыш разліковай патрэбнасці

3 жніўня, Нясвіжскі раён /Кар. БЕЛТА/. Цукру ў краіне дастаткова, сфарміраваны запас, які на 20-25 тыс. т перавышае разліковую патрэбнасць. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання Гарадзейскага цукровага камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цукру да новага ўраджаю дастаткова. Трымаем запас вышэй за разліковы для гандлю. 20-25 тыс. т цукру знаходзіцца ў непарушным запасе звыш падлічаных патрэбнасцей на выпадак, калі нехта захоча зрабіць сваё жыццё яшчэ больш салодкім", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, гэты вопыт плануецца паўтарыць і ў наступным годзе. "Мы, у прынцыпе, ствараем запас кожны год, таму што хранічна ўзнікаюць нейкія ўсплёскі інтарэсу да цукру ў розныя месяцы пад уплывам розных фактараў. Хоць я прадаўжаю ўсім гаварыць: цукру трэба есці менш, будзеце здаровыя", - адзначыў прэм'ер-міністр.

У бягучым годзе ўзнікаў ажыятажны попыт на цукар у некаторых рэгіёнах. "Гэта хваля прадоўжылася не больш за пяць дзён. У гэтыя дні мы прадавалі ў 4 разы больш, чым звычайна. Ну што ж, нехта захацеў інвесціраваць грошы ў цукар. У нас яго дастаткова", - дадаў Раман Галоўчанка.

У гэтым годзе на ўнутраны рынак плануецца паставіць 380 тыс. т цукру, у наступным магчыма лічба 400 тыс. т з улікам росту аб'ёмаў вытворчасці ў кандытарскай галіне. "Запас 20-25 тыс. т звыш патрэбнасці таксама будзе захаваны. Мы маем і магчымасць манеўраваць, таму што выдаюцца квоты на экспарт. Калі будзем бачыць, што растуць аб'ёмы спажывання на ўнутраным рынку, напрыклад нехта яшчэ кандытарскую фабрыку адкрые, зменшым экспартную квоту. Таму рэсурсу дастаткова, хопіць і кандытарам, і тым, хто любіць салодкае", - падкрэсліў кіраўнік урада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі