ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2023, 11:25

Галоўчанка: трэба захаваць тэмпы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці нядрэнныя, наша задача захаваць набраныя тэмпы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вынікі нашай мінулай сустрэчы даюць свой плён. Расце тавараабарот, расце беларускі экспарт у Ніжагародскую вобласць, а таксама пастаўкі з Ніжагародскай вобласці ў Беларусь. Гэта адбываецца не на пустым месцы, вельмі цесныя сувязі ўстаноўлены ў суб'ектаў гаспадарання. А таксама тыя імпульсы, якія перадаюцца па лініі ўладных структур, таксама знаходзяць сваё адлюстраванне ў гэтым", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр адзначыў своечасовасць цяперашняга візіту губернатара ў Беларусь. "Ён прымеркаваны да выстаўкі ТІБО-2023. Мы рады, што вобласць прадставіла там свой павільён. Цяпер вельмі важна аператыўна вырашаць пытанні, звязаныя з прамысловым праграмным забеспячэннем. Беларускія распрацоўшчыкі плануюць прыняць актыўны ўдзел у тэматычнай выстаўцы ў Ніжагародскай вобласці, правесці шэраг двухбаковых сустрэч", - расказаў кіраўнік беларускага ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі