Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2024, 17:12

Галоўчанка: тэмпы росту эканомік краін СНД у 2023 годзе перасягнулі агульнасусветныя

24 мая, Ашхабад /Кар. БЕЛТА/. Тэмпы росту эканомік краін СНД у 2023 годзе перасягнулі агульнасусветныя. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Ашхабадзе (Туркменістан), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У няпростых знешніх умовах 2023 года эканамічны рост у краінах СНД у сярэднім склаў 3,8 працэнта, у той час як у 2022 годзе мы былі ў сярэднім у адмоўнай зоне - мінус 0,5 працэнта. Што датычыцца Беларусі, то па выніках 2023 года ВУП вырас на 3,9 працэнта", - сказаў Раман Галоўчанка. Ён таксама адзначыў, што прадэманстраваныя тэмпы росту эканомік краін СНД перасягнулі агульнасусветнае значэнне, якое склала 2,7 працэнта.

"Прыемна, што ў бягучым годзе эканамічны рост усіх дзяржаў - удзельніц СНД захоўваецца. Паводле даных статыстыкі, за першы квартал ВУП Садружнасці вырас на 3,9 працэнта. ВУП Беларусі за тры месяцы вырас на 4,1 працэнта, за чатыры месяцы - на 5,1 працэнта", - дадаў прэм'ер-міністр.

Ён таксама адзначыў стабільна высокую долю разлікаў у нацыянальных валютах паміж краінамі СНД - больш за 85 працэнтаў. "Выраслі інвестыцыі ў асноўны капітал больш як на 10 працэнтаў, перавозкі грузаў перасягнулі ўзровень 2022 года амаль на 6 працэнтаў. У краінах СНД зніжаецца беспрацоўе. Расце эканамічная актыўнасць ва ўсіх краінах, умацоўваюцца эканамічныя сувязі. Важна на гэтай дынаміцы рэалізоўваць новыя праекты і павышаць запатрабаванасць нашага інтэграцыйнага аб'яднання", - падкрэсліў кіраўнік урада.-0-
Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі