Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2023, 15:49

Галоўчанка: тэмп росту ВУП у сакавіку 2023-га да сакавіка мінулага года перасягне 100 працэнтаў

17 сакавіка, Шчучын /Кар. БЕЛТА/. Тэмп росту ВУП у сакавіку 2023-га да сакавіка 2022 года перасягне 100 працэнтаў. Аб гэтым у час візіту ў Шчучынскі раён заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За люты валавы ўнутраны прадукт дадаў 1,4 працэнта да ўзроўню студзеня. Таму, я думаю, што ў сакавіку мы ўжо выйдзем на ўзровень больш як 100 працэнтаў сакавік да сакавіка (2023 года да ўзроўню ў 2022-м. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік урада адзначыў, што паказчык квартал да квартала яшчэ будзе крыху ніжэйшы. "Але менавіта ўжо ў месячным вылічэнні гэта будзе вышэй за 100 працэнтаў. Таму што асноўныя галіны, якія маюць добрую долю ў ВУП - гэта і прамысловасць, і будаўніцтва, і сельская гаспадарка, яны ўсе ў станоўчай зоне знаходзяцца", - заявіў Раман Галоўчанка і падкрэсліў, што дзякуючы гэтаму і будзе забяспечаны паказчык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі