3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Азербайджана за сем месяцаў 2024 года вырас больш як удвая да аналагічнага перыяду 2023 года. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час перагавораў з прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь і Азербайджан звязвае стратэгічнае партнёрства, заснаванае на моцным сяброўстве, узаемным даверы і павазе. Праведзены ў маі бягучага года дзяржаўны візіт у Азербайджан Прэзідэнта Беларусі пацвердзіў, што нашы двухбаковыя адносіны будуць умацоўвацца і актыўна развівацца. У выніку прадметных і плённых перагавораў, што прайшлі ў цёплай, дружалюбнай, брацкай абстаноўцы, кіраўнікамі дзяржаў дасягнуты шэраг практычных дамоўленасцей па шырокім спектры напрамкаў супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Прыярытэтам нашага ўзаемадзеяння была і застаецца эканамічная сфера. Яна дае рэальны, значны вынік для нашых людзей. Беларуска-азербайджанскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, нягледзячы на складаныя працэсы, якія адбываюцца ў свеце, дэманструе ўпэўненую пазітыўную дынаміку", - сказаў Раман Галоўчанка.

У 2023 годзе тавараабарот вырас на 16 працэнтаў, а за сем месяцаў бягучага года - больш як у два разы да аналагічнага перыяду мінулага года. "Агульная задача - не збаўляць набраныя тэмпы, забяспечваць няўхільную дынаміку ўзаемнага гандлю. Тым больш што нашы лідары аблегчылі нам работу, вызначыўшы канкрэтныя напрамкі, па якіх мы павінны рухацца. Гэтыя дамоўленасці кіраўнікоў дзяржаў накіраваны на далейшае паглыбленне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, якое прызначана вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень праз рэалізацыю новых сумесных праектаў, у тым ліку ў высокатэхналагічных галінах", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.-0-