ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2023, 17:55

Галоўчанка: супрацоўніцтва Беларусі і Калінінградскай вобласці характарызуецца высокай прадукцыйнасцю

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі з Калінінградскай вобласцю характарызуецца высокай дынамікай, прадукцыйнасцю і эфектыўнасцю. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Антонам Аліханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Супрацоўніцтва Беларусі з Калінінградскай вобласцю заўсёды характарызавалася высокай дынамікай, прадукцыйнасцю і эфектыўнасцю, задаючы тон з пункту гледжання дынамікі і разнастайнасці кантактаў на самых розных узроўнях", - сказаў Раман Галоўчанка.

Антон Аліханаў і Раман Галоўчанка
Антон Аліханаў і Раман Галоўчанка

Паводле яго слоў, Беларуска-расійскі савет па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абласцей, міністэрстваў і органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Калінінградскай вобласці быў створаны яшчэ ў 1999 годзе і стаў першым такім двухбаковым калегіяльным утварэннем. "Быў выбраны эфектыўны механізм, мяркуючы па выніках, якія дасягнуты, і па працэсе адпрацоўкі розных пытанняў і выпрацоўкі эфектыўных рашэнняў. Уключаючы сённяшняе, праведзена ўжо 18 пасяджэнняў гэтага органа", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Наша супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы таксама заўсёды было эфектыўным і інтэнсіўным, дэманструючы паказчыкі ўзаемнага гандлю ў сотні мільёнаў долараў. Прычым экспартна-імпартныя патокі дыверсіфікаваны. Безумоўна, тое, што ў адносінах да нашых краін прымяняюцца нелігітымныя меры націску, гэта аказвае пэўны ўплыў і на нашы сувязі, і на ўзаемны гандаль, у першую чаргу праз ускладненне лагістыкі. Раней напрацаваныя сувязі, якія прыносілі выгаду ўсім удзельнікам транзіту тавараў як з Беларусі ў Калінінград, так і назад, перапынены. Таму мы вымушаны шукаць і знаходзім новыя схемы даставак грузаў, тавараў. На жаль, гэта ўплывае таксама і на кошт. Тым не менш, лічбы даволі нядрэнныя", - паведаміў кіраўнік беларускага ўрада.

Антон Аліханаў
Антон Аліханаў

"За чатыры месяцы гэтага года мы сфарміравалі тавараабарот у памеры $166 млн. Ёсць усе падставы для таго, каб выйсці як мінімум на ўзровень мінулага года, які быў звыш $400 млн. Думаю, нам цалкам пад сілу дасягнуць і $500 млн. Для гэтага ўсё ёсць: трывалыя кааперацыйныя сувязі, магчымасці задзейнічання кіраўніцкага рэсурсу для таго, каб выходзіць на неабходныя для нас рашэнні", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.-0-

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі