Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2020, 18:42

Галоўчанка: сітуацыя ў прамысловасці абсалютна спакойная

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў прамысловым комплексе Беларусі абсалютна спакойная, паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як кіраўнік урада хачу заявіць, што сітуацыя ў прамысловым комплексе абсалютна спакойная, усе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме, як бы камусьці ні хацелася паднесці па-іншаму, заявіць аб тым, што адбываюцца стачкі, забастоўкі, яшчэ што-небудзь. Мы валодаем актуальнай інфармацыяй, маніторым яе", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр лічыць, што людзі хочуць прадаўжаць спакойна працаваць. "Мы бачым, што калектывы заяўляюць: дайце працаваць, дайце спакойна зарабляць, мы хочам карміць сем'і", - адзначыў кіраўнік урада.

На яго думку, заявы аб нібыта забастоўках з'яўляюцца спробай "стварыць міф аб нейкай дэстабілізацыі абстаноўкі".

Ён заявіў, што "пэўныя рэсурсы фактычна спрабавалі выдаць пастановачныя сюжэты за пратэсты на прадпрыемствах, калі чужыя людзі спрабавалі імітаваць нейкія сходы каля прахадной з боку вуліцы".

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што паказчыкі эфектыўнасці работы ў сферы прамысловай вытворчасці паляпшаюцца, што немагчыма без стабільнай работы працоўных калектываў.

"Урад кантралюе сітуацыю, мы знаходзімся ў цесным кантакце з кіраўнікамі прадпрыемстваў, прафсаюзнымі арганізацыямі. Мы бачым спробу расхістаць сітуацыю. Зразумела, мы правяралі інфармацыю, верыфікавалі, і адказна заяўляю, што ніякіх падстаў верыць гэтым чуткам, я нават назваў бы іх правакацыямі, няма", - сказаў прэм'ер-міністр.

"Можа, нездавальненне недзе будзе прысутнічаць. Але гэта не звязана з нейкай электаральнай кампаніяй, ёсць цывілізаваныя метады вырашэння працоўных спрэчак", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі