ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2022, 16:04

Галоўчанка: рост ВУП Беларусі ў 2023 годзе плануецца на ўзроўні 3,8 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост ВУП у Беларусі ў 2023 годзе плануецца на ўзроўні 3,8 працэнта. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на разгляд Прэзідыума Саўміна вынесены праекты прагнозных дакументаў на 2023 год - аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі, аб рэспубліканскім бюджэце і змяненнях у Падатковы кодэкс. Гэты пакет дакументаў будзе вызначаць траекторыю руху краіны ў наступным годзе, падкрэсліў Раман Галоўчанка.

"Работа вялася на працягу некалькіх месяцаў. Канцэптуальныя падыходы падрыхтаваны на аснове даручэнняў кіраўніка дзяржавы і праактыўнага адказу на бягучыя выклікі. Прагноз сацэканамразвіцця на наступны год сфарміраваны зыходзячы з мэтавай задачы - гэта выхад на параметры эканамічнага росту, прадугледжаныя праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку, нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны націск, да якога эканоміка ўжо заканчвае адаптавацца. Рост эканомікі ў 2023 годзе запланаваны на ўзроўні 103,8 працэнта. Задача няпростая, асабліва ва ўмовах санкцыйнага свавольства, разбураных эканамічных сувязей, разбалансіроўкі і працяглай перабудовы рынкаў. Для яе вырашэння патрэбна напружанне па ўсёй сістэме", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Што датычыцца прамысловай вытворчасці, прырост на 2,4 працэнта павінен забяспечыць выхад на максімальныя аб'ёмы выпуску прамысловай прадукцыі за апошнія 10 гадоў.

"З улікам плануемага нарошчвання інвестыцый да ўзроўню 20 працэнтаў да ВУП усё павінна быць раскладзена па паліцах: праекты, адказныя, крыніцы фінансавання. Усе запланаваныя да рэалізацыі інвестыцыйныя праекты павінны быць да канца года алічбаваны ў сістэму анлайн-маніторынгу", - дадаў кіраўнік урада.

У прагнозных дакументах прапанавана сістэма ключавых паказчыкаў эфектыўнасці, на аснове якіх будзе ацэньвацца работа кіраўнікоў усіх узроўняў. Для ўрада і Нацыянальнага банка ў якасці такіх паказчыкаў будуць вызначаны рост ВУП, рэальных наяўных даходаў насельніцтва і інвестыцый у асноўны капітал, экспарту тавараў і паслуг, індэкс спажывецкіх цэн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі