Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2022, 14:27

Галоўчанка растлумачыў прычыны росту цэн і ўзаемасувязь паміж біржавымі таргамі і канчатковым коштам прадукту

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння ў размове з журналістамі растлумачыў прычыны росту цэн і ўзаемасувязь паміж біржавымі таргамі і канчатковым коштам прадукту.

"Галоўнае, з-за чаго растуць цэны, - гэта рост сабекошту прадукцыі. Напрыклад, калі мы гаворым аб цане мяса, то кошт фуражнага збожжа мае непасрэдны ўплыў на канчатковую цану прадукту на паліцы. Зніжэнне цаны на фуражнае збожжа, дапусцім, на 4 працэнты, дае 1 працэнт зніжэння кошту мяса", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, асноўнае прызначэнне біржы - забяспечыць або максімальна эфектыўную цану закупкі, або максімальна высокую цану продажу. "Такая ўзаемасувязь паміж біржавымі таргамі і канчатковым коштам прадукту", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"У цэлым Беларуская ўніверсальная таварная біржа - даволі эфектыўны інструмент. За апошнія гады ўдалося выйсці на сур'ёзныя аб'ёмы продажаў, узяты нядрэнныя тэмпы, але наперадзе яшчэ немалая работа ў гэтым напрамку", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі