Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2021, 16:28

Галоўчанка прымае ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе

18 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе праходзіць у Ерэване (Арменія) з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Парадак дня пасяджэння прадугледжвае абмеркаванне важных пытанняў, якія маюць прынцыповае значэнне для развіцця інтэграцыі ў ЕАЭС.

Падчас пасяджэння ў вузкім складзе будуць разглядацца пытанні прымянення ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для сачэння за перавозкамі, план мерапрыемстваў па сыравінным забеспячэнні металургічных прадпрыемстваў дзяржаў - членаў саюза на 2021-2024 гады, забеспячэнне роўных умоў удзелу ў праграме закупкі сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання ў Казахстане для вытворцаў ЕАЭС і трэціх краін. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмяркуюць устанаўленне стаўкі ўвазной мытнай пошліны адносна маторных транспартных сродкаў з электрычным рухавіком і шэраг іншых пытанняў.

Акрамя таго, будзе заслухана інфармацыя аб распрацоўцы стратэгіі біялагічнай бяспекі Еўразійскага эканамічнага саюза і аб збліжэнні пазіцый дзяржаў - членаў саюза ў рамках кліматычнага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі