Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2023, 12:31

Галоўчанка: прамкааперацыя - вузлавы элемент супрацоўніцтва Беларусі і Башкортастана

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамысловая кааперацыя - вузлавы элемент супрацоўніцтва Беларусі і Башкортастана. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Радзіем Хабіравым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы сустрэчы маюць рэгулярны характар, гэта сведчыць аб тым, што ёсць узаемны інтарэс працаваць і рэалізоўваць тыя дамоўленасці, якіх мы дасягаем. Галоўнае, каб яны былі выгадны для абодвух бакоў. У прыватнасці, знойдзена аптымальнае рашэнне па пастаўках кальцыніраванай соды з Башкортастана ў Беларусь. Гэта выгадныя дамоўленасці як для башкірскіх вытворцаў, так і для беларускіх спажыўцоў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у дэлегацыі Башкортастана вельмі вялікая, насычаная праграма візіту. "Вы ўбачыце не толькі, чым жыве сталіца, але і як развіваюцца беларускія рэгіёны. Гэта добрая магчымасць больш даведацца аб нашым вопыце, а таксама падзяліцца нейкімі сваімі рэкамендацыямі", - звярнуў увагу ён.

У час сустрэчы бакі абмяркуюць кааперацыйныя праекты, якія рэалізуюцца ў сферы прамысловасці. З'явіліся новыя тэмы для супрацоўніцтва, у тым ліку па ліфтавым абсталяванні. "Прамкааперацыя - гэта вузлавы элемент супрацоўніцтва Беларусі і Башкортастана. Паспяхова рэалізуецца праект па стварэнні вытворчасці зернесушыльных комплексаў. І, вядома ж, мы вельмі актыўна рыхтуемся да важнейшага мерапрыемства - Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў бягучым годзе ва Уфе. Трэба да яго падысці са значнымі вынікамі, якія можна будзе прад'явіць у тым ліку і кіраўнікам дзяржаў", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, па выніках 11 месяцаў мінулага года тавараабарот Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам вырас больш як на 10 працэнтаў.

У сваю чаргу кіраўнік Рэспублікі Башкортастан паведаміў, што ўсё большая колькасць прадпрыемстваў і сфер эканомікі ўключаюцца ва ўзаемаадносіны, кааперацыю з прадпрыемствамі Беларусі. "Мы прапануем на працягу двух тыдняў прадаставіць вывераныя лічбы, звязаныя з патрэбнасцямі Башкортастана ў дарожнай, камунальнай, сельскагаспадарчай і іншай беларускай машынабудаўнічай прадукцыі", - сказаў ён.

Радзій Хабіраў выказаў зацікаўленасць у набыцці турыстычных аўтобусаў МАЗ. Таксама кіраўнік Башкортастана адзначыў, што добры вынік паказвае рэалізацыя кааперацыйных праектаў, з апярэджаннем ідзе будаўніцтва двух аб'ектаў па лініі "АМКАДОРа".

Акрамя таго, Радзій Хабіраў прапанаваў абмеркаваць пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы лёгкай прамысловасці.-0-

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі