ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2023, 13:00

Галоўчанка: прамкааперацыя - важнейшы напрамак узаемадзеяння Беларусі і Ніжагародскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важнейшым напрамкам узаемадзеяння Беларусі і Ніжагародскай вобласці з'яўляецца прамкааперацыя. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэмпы нашага ўзаемадзеяння трэба захоўваць і набіраць. Тым больш што ніш яшчэ дастатковая колькасць. У нас асабліва актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі. У прыватнасці, ёсць перспектывы ў сферы электратранспарту. Паспяхова развіваецца наш сумесны трамвайны праект. Акрамя таго, ёсць перспектывы ў галіне закупак рухомага саставу - электробусаў, тралейбусаў. Мы гэтыя пытанні сёння абмяркуем", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, таксама ёсць добрыя вынікі па супрацоўніцтве ў сферы будаўніцтва.

"Ніжагародская вобласць прыняла актыўны ўдзел у турыстычнай выстаўцы "Адпачынак-2023", якая прайшла ў Мінску, шырока і ярка прадставіла патэнцыял рэгіёна для беларусаў", - дадаў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі