Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 сакавіка 2022, 17:01

Галоўчанка пракаменціраваў сітуацыю з міжнароднымі плацяжамі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пракаменціраваў сітуацыю з міжнароднымі плацяжамі падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па міжнародных плацяжах істотных змяненняў не адбылося. Ёсць, вядома, цяжкасці ў правядзенні разлікаў, але яны не маюць крытычнага характару. Памер заблакіраваных плацяжоў і плацяжоў, якія знаходзяцца на дадатковым кантролі, вельмі нязначны па мерках усяго нашага плацежнага абароту. Разам з тым увядзенне маштабных санкцый супраць расійскіх банкаў і анансаванае, а ўжо і рэалізаванае адключэнне іх ад сістэмы SWIFT істотна ўскладняе або робіць немагчымым правядзенне плацяжоў праз іх карэспандэнцкія рахункі. Прашу Нацбанк і ўсю банкаўскую сістэму максімальна працаваць над устанаўленнем каналаў правядзення плацяжоў, дапамагаць нашым прадпрыемствам у правядзенні міжнародных разлікаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён даручыў Банку развіцця і Агенцтву знешнеэканамічнай дзейнасці з улікам вопыту іншых краін, якія доўгі час знаходзяцца пад санкцыямі, унесці прапановы па магчымых новых схемах работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі