Раман Галоўчанка
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пошук аптымальнага балансу ў эканоміцы з'яўляецца ключавой задачай для фінансавага блока. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны" старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка па выніках дыскусіі, праведзенай 20 чэрвеня на дзелавым сняданку Ашчадбанка Расіі на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, паведамляе БЕЛТА.
У расійскай экспертнай супольнасці, урадавых і дзелавых колах удзяляецца асаблівая ўвага пошуку аптымальнага балансу паміж эканамічным ростам і грашова-крэдытнай палітыкай. "Гэта вельмі складаная кіраўніцкая задача ў першую чаргу для дзяржаўных органаў фінансава-эканамічнага блока. Таму сёння была напружаная дыскусія, з якой можна было атрымаць дастатковую колькасць новай інфармацыі, што дазваляе больш выразна бачыць, якіх вострых вуглоў нам мэтазгодна пазбягаць у правядзенні нашай уласнай грашова-крэдытнай палітыкі", - адзначыў Раман Галоўчанка.
Абмяркоўваліся ключавыя фактары рызыкі для росту расійскай эканомікі. У іх ліку - недахоп працоўных рэсурсаў, недадстаткова свабодны доступ да сучасных тэхналогій і недастатковая прадукцыйнасць працы, а таксама фактары, звязаныя з ключавой стаўкай Банка Расіі, якая вызначае ўмовы крэдытавання эканомікі. Сярод іх ёсць і актуальныя для Беларусі. "Мы часта звяртаем на гэтыя фактары ўвагу ў кантэксце таго, што трэба знаходзіць і выпрацоўваць рашэнні, каб нівеліраваць іх уплыў. Вядома, нейкага гатовага рэцэпта знойдзена не было, але довады і аргументы, якія сёння гучалі, вельмі карысныя для нас у выпрацоўцы нашых уласных крокаў. Структура эканомікі ў нас з Расіяй даволі падобная, за выключэннем горназдабыўной і энергетычнай сферы", - адзначыў старшыня праўлення Нацбанка.
Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум - вядучая пляцоўка для абмеркавання існуючых выклікаў у глабальнай эканоміцы і механізмаў іх пераадолення, што забяспечваюць устойлівае развіццё. Штогод ён збірае шырокае прадстаўніцтва дзелавых колаў і экспертаў для наладжвання кааперацыйных сувязей, абмену лепшымі сусветнымі практыкамі і кампетэнцыямі. У бягучым годзе ў ім прымаюць удзел прадстаўнікі 140 краін.-0-