Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 ліпеня 2021, 19:33

Галоўчанка: падтрымка Расіі поўнасцю перакрые магчымыя наступствы санкцый Захаду

15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўпэўнены, разам Беларусь і Расія здольны процістаяць любому санкцыйнаму націску. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работа над сумесным планам Беларусі і Расіі супраць санкцый Захаду пачалася ўжо. "Аб гэтым вельмі падрабязна гаварылі прэзідэнты ў час сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу. І далі адпаведныя даручэнні ўрадам сваіх краін", - сказаў Раман Галоўчанка.

Раскрываць сутнасць плана ён не стаў, аргументаваўшы тым, што "гэта вельмі адчувальная тэма, за намі занадта шмат назіраюць - тыя, хто зацікаўлены ў нарошчванні санкцыйнага націску".

Але ў цэлым напрамкі работы ўключаюць процідзеянне непасрэднаму ўплыву санкцый і меры падтрымкі з боку Расійскай Федэрацыі. "Гэта датычыцца крэдытна-фінансавай падтрымкі беларускай банкаўскай сістэмы, страхавання заключаных намі здзелак. Таму ў нас няма сумненняў, што ў гэтай частцы падтрымка Расіі поўнасцю перакрые тыя магчымыя наступствы, на надыход якіх разлічваюць тыя, хто гэтыя санкцыі ўводзіць. Гэта выгадна і Расійскай Федэрацыі - мы працуем на ўзаемавыгадных умовах", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Ён дадаў, што Расія таксама падвяргаецца санкцыйнаму націску, у процідзеянні якому ўжо напрацаваны багаты вопыт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі