Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2023, 15:11

Галоўчанка: падатковая палітыка павінна стымуляваць эканамічны рост

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падатковая палітыка павінна стымуляваць эканамічны рост. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні падагульняючай калегіі Міністэрства па падатках і зборах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ацэнцы работы падатковай сістэмы трэба зыходзіць з асноўных мэт, якія вызначаны праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы на бягучую пяцігодку. Перш за ўсё падатковая палітыка павінна стымуляваць эканамічны рост. Гэта галоўны пастулат. Яна павінна, вядома ж, удасканальвацца, станавіцца больш простай, зручнай. Кансалідацыя бюджэтных даходаў павінна ажыццяўляцца пераважна без увядзення новых падаткаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Асноўныя задачы, якія вызначаны праграмай падатковым органам, - мадэрнізацыя сістэмы льгот і прэферэнцый, іх аптымізацыя, зніжэнне ўзроўню сукупнай падатковай нагрузкі, стварэнне сістэмы інтэлектуальнай апрацоўкі даных, аўтаматызацыя падатковага адміністравання. "Практычна па ўсіх гэтых напрамках міністэрствам арганізавана адпаведная работа. З асноўнымі задачамі на 2022 год ведамства справілася. У выніку план падатковых паступленняў выкананы. Доля падатковых паступленняў у бюджэце краіны захоўваецца высокай і складае тры чвэрці", - паведаміў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, ключавая задача падатковых органаў - забяспечыць збіральнасць даходаў бюджэту. "Гэта функцыянаванне дзяржавы, забеспячэнне сацыяльных гарантый і неабходнай інфраструктуры для якасці жыцця нашых грамадзян. Каб падатковыя органы маглі выконваць сваю функцыю і збіраць падаткі, павінна працаваць эканоміка. І роля падатковых органаў у фарміраванні камфортнага бізнес-асяроддзя даволі вялікая, асабліва ў цяперашні перыяд ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску", - падкрэсліў кіраўнік урада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі