Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 снежня 2022, 09:29

Галоўчанка: па выніках года экспарт у Расію можа скласці рэкордныя $22-23 млрд

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках года беларускі экспарт у Расію можа скласці рэкордныя $22-23 млрд. Аб гэтым расказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю ў праграме "Пытанне нумар адзін" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Па выніках 10 месяцаў экспарт у Расійскую Федэрацыю склаў $18 млрд. Гэта значна больш, чым ва ўсе мінулыя гады. У сярэднім раней было $12-13 млрд. Спадзяюся, што па выніках года мы выйдзем на суму каля $22-23 млрд. Гэта вельмі істотная сума, - сказаў Раман Галоўчанка. - Па выніках 10 месяцаў мы дабавілі амаль $5 млрд. Цяпер тэмпы яшчэ вышэйшыя, паколькі традыцыйна да канца года шмат адгружаецца машынабудаўнічай прадукцыі".

Паводле яго слоў, расце доля Беларусі ў расійскім імпарце практычна па ўсіх паказчыках. "Гэта вельмі доба. Таму што, калі б нам не было што прапанаваць, мы не змаглі б скарыстацца магчымасцямі, якія з'явіліся, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі наблізіўся да $8 млрд. Гэта таксама ў многім вялікая заслуга таго, што мы змаглі пераарыентаваць пастаўкі на расійскі рынак. У цэлым гэта была ключавая задача для ўрада".

"Па 70 расійскіх рэгіёнах нашы экспартныя планы выкананы. А па 14 рэгіёнах экспарт складае больш за $100 млн. Вядома, патэнцыял яшчэ ёсць. Усё тое, што мы цяпер робім, - гэта таксама пэўны зачын для будучага нарошчвання экспарту ў Расію. Асабліва з улікам таго, што расійская эканоміка дэманструе дадатныя тэмпы росту і паспяхова, як і Беларусь, спраўляецца з санкцыямі. Таму фінансавых рэсурсаў дастаткова. Расійская эканоміка знаходзіцца ва ўстойлівым стане, макраэканамічная стабільнасць забяспечана. Думаю, у нас ёсць усе падставы, каб наступны год зрабіць не горшым, чым гэты", - падкрэсліў кіраўнік урада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі