Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 лютага 2023, 09:11

Галоўчанка: нягледзячы на знешнія шокі, беларуская эканоміка прадэманстравала ўстойлівасць

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка, нягледзячы на знешнія шокі, прадэманстравала ўстойлівасць. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай сустрэчы ў Алматы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі ўражаны вынікамі работы расійскай эканомікі ў 2022 годзе. Змрочныя прагнозы непрыяцеляў не апраўдаліся, яны і не маглі апраўдацца. Расія, як заўсёды, аказалася на вышыні, і, вядома, гэта вялікі асабісты поспех ваш і ўсёй вашай каманды. Віншую з цудоўнымі вынікамі ў вельмі няпросты перыяд. Для нас гэта прыклад зладжанай работы і прадуманых рашэнняў", - сказаў Раман Галоўчанка ў ходзе сустрэчы.

Паводле яго слоў, у сваю чаргу беларуская эканоміка, нягледзячы на слабую абароненасць ад знешніх шокаў у выніку адкрытасці, таксама ў цэлым прадэманстравала ўстойлівасць. "Забяспечана дадатнае сальда знешняга гандлю, павялічыліся прамыя замежныя інвестыцыі, рэнтабельнасць продажаў у эканоміцы вышэйшая за дасанкцыйны ўзровень, захоўваецца стабільная сітуацыя на рынку працы", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Сёння работа ўрадаў сканцэнтравана на выкананні дамоўленасцей, якія былі дасягнуты прэзідэнтамі дзвюх краін. "Дзякуючы зладжанай сістэме ўзаемадзеяння нашы ўрады адпрацоўваюць гэтыя дамоўленасці, усе пытанні вырашаюцца",- дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі