Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2024, 15:15

Галоўчанка: неабходна ствараць кропкі росту для ўкаранення самых перадавых канцэпцый у сельскай гаспадарцы

7 чэрвеня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Абсалютна неабходна ствараць кропкі росту для ўкаранення самых перадавых канцэпцый у сельскай гаспадарцы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, наведваючы СВК імя Сянько ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр правёў нараду па пытанні фарміравання праграмы па пераходзе сельскай гаспадаркі на новы тэхналагічны ўзровень. Адно з пытанняў - укараненне сістэм дакладнага земляробства.

"Мы праводзім гэту размову, каб сфармуляваць тыя задачы, якія ў бліжэйшы час неабходна вырашыць па выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы. Дыскусій тут вядзецца шмат, ва ўсіх ёсць свае пункты гледжання на развіццё гэтых працэсаў, зыходзячы з уласнага вопыту работы, іншых поглядаў. Але ў маштабах краіны мы не можам рухацца дэцэнтралізаваным чынам", - упэўнены Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што павінна быць выбудавана цэласная сістэма развіцця высокатэхналагічнай сельскай гаспадаркі "на доўгім гарызонце" па ўсёй рэспубліцы. "Гэта не сведчыць аб тым, што заўтра ўся краіна пяройдзе на дакладнае земляробства. Вядома, гэта немагчыма з-за рознасці ўзроўняў. Але ствараць так званыя кропкі росту, узорныя гаспадаркі, дзе будуць укараняцца і апрабоўвацца самыя перадавыя канцэпцыі, абсалютна неабходна. За гэтым будуць падцягвацца і астатнія", - лічыць Раман Галоўчанка.
Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што ў свеце не існуе нейкага ўніфікаванага падыходу, прымяняльнага да ўсіх рэгіёнаў. "Дыскусіі вядуцца сярод вучоных, якая тэхналогія апрацоўкі глебы больш эфектыўная. Нам трэба вызначыцца, па якіх напрамках рухацца. І што самае галоўнае трэба рабіць у маштабах краіны з пункту гледжання падрыхтоўкі інфраструктуры, у тым ліку дакладнага земляробства", - сказаў ён.-0-
Фота Леаніда Шчаглова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі