Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2024, 14:21

Галоўчанка: неабходна больш настойліва працаваць над развіццём прамкааперацыі Беларусі і Санкт-Пецярбурга

25 кастрычніка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Санкт-Пецярбургу неабходна больш настойліва працаваць над развіццём прамысловай кааперацыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад Беларусі даражыць нашымі цёплымі і давернымі адносінамі з урадам Санкт-Пецярбурга, які эфектыўна працуе і ўзаемадзейнічае з нашым бокам. Яскравым вынікам такой работы з'яўляюцца аб'ёмы ўзаемнага гандлю Беларусі і Санкт-Пецярбурга, якія яшчэ ў мінулым годзе перавысілі 2-мільярдную адзнаку ў доларах. Дадатная дынаміка захоўваецца, па выніках васьмі месяцаў бягучага года тавараабарот вырас больш як на 10 працэнтаў. З упэўненасцю можам гаварыць аб тым, што па выніках года перасягнём паказчыкі 2023-га. Лічбы добрыя, аднак гэта не прычына спачываць на лаўрах, не прычына спыняць настойлівую работу. Трэба максімальна раскрываць яшчэ астатні патэнцыял узаемадзеяння", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, дадатковую дабаўленую вартасць забяспечвае развіццё вытворчай кааперацыі. "Ёсць добры вопыт сумеснай вытворчасці ліфтавага абсталявання, узаемадзеяння беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтакампаненты, Пецярбургскага трактарнага завода і шэрага іншых. Але трэба яшчэ больш глыбока і настойліва працаваць у гэтым напрамку, сумесна вырашаць задачы імпартазамяшчэння, развіваць вытворчую кааперацыю", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

"Беларусь зацікаўлена ў стабільным і паступальным развіцці адносін з Санкт-Пецярбургам. Мы гатовы абмяркоўваць любыя пытанні, разглядаць канкрэтныя прапановы, якія накіраваны на дасягненне вынікаў у двухбаковым узаемадзеянні", - рэзюмаваў кіраўнік беларускага ўрада.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі